УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"ГРОДНЕНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ЭЛЕКТРОТЕХНИЧЕСКИЙ КОЛЛЕДЖ
ИМЕНИ ИВАНА СЧАСТНОГО"

1 студзеня 1919 года была заснавана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі (ССРБ). Беларускі народ упершыню атрымаў  ўласную дзяржаўнасць з усімі яе атрыбутамі.

За 100 гадоў свайго існавання рэспубліка прайшла складаны і драматычны шлях развіцця, ператварылася з адсталай аграрнай ўскраіны былой царскай Расіі ў высокаразвітую краіну.

Важны этап для далейшага паспяховага развіцця беларускай дзяржаўнасці - гэта перыяд яе існавання ў складзе Савецкага Саюза. БССР - цэлая эпоха ў гісторыі. Рэспубліка праіснавала амаль усё XX стагоддзе і стала падмуркам для сучаснай беларускай дзяржавы. Важныя вехі нашай гісторыі - трагедыя тэрытарыяльнага падзелу ў 1921, уз'яднанне беларускага народа восенню 1939 г., напад нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў на СССР, аднаўленне рэспублікі і яе міжнароднае прызнанне пасля Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў перыяд БССР быў закладзены трывалы грамадска-палітычны, эканамічны і культурны падмурак сучаснай суверэннай Рэспублікі Беларусь.

У каледжы праводзіцца конкурс эсэ, прысвечаны 100-годдзю з дня ўтварэння БССР. Тэрмін правядзення - снежань 2018г. Запрашаем навучэнцаў прыняць ўдзел у конкурсе.

Сайт президента Республики Беларусь Сайт Министерства образования Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт НЦПИ Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт Областного исполнительного комитета