УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"ГРОДНЕНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ЭЛЕКТРОТЕХНИЧЕСКИЙ КОЛЛЕДЖ
ИМЕНИ ИВАНА СЧАСТНОГО"

21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, бо няма народа без мовы. З 2008 года Таварыства беларускай мовы праводзіць у гэты дзень агульнабеларускія дыктоўкі паводле беларускамоўных твораў. Гэта цудоўная магчымасць для тых, хто лічыць сябе беларусам, хоць і не размаўляе па-беларуску ў паўсядзённым жыцці, вярнуцца да сваіх каранёў і паспрыяць захаванню духоўнай рэліквіі нашага народа.

Наш каледж упершыню далучыўся да гэтай акцыі. Дыктант “Неацэнны скарб” пісалі навучэнцы, выкладчыкі і прадстаўнікі адміністрацыі. Удзельнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі і выказалі агульную думку, што правядзенне дыктоўкі павінна стаць добрай традыцыяй.

Сайт президента Республики Беларусь Сайт Министерства образования Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт НЦПИ Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт Областного исполнительного комитета