УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"ГРОДНЕНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ЭЛЕКТРОТЕХНИЧЕСКИЙ КОЛЛЕДЖ
ИМЕНИ ИВАНА СЧАСТНОГО"

У кожнай краіне ёсць свае знамянальныя і трагічныя даты. Адной з такіх трагічных дат для нашай Беларусі стала 26 красавіка 1986 года. 

У гэты дзень на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, размешчанай каля горада Прыпяць ( Украіна), адбылася аварыя, якая стала найбуйнейшай у гісторыі атамнай энергетыкі: была цалкам разбурана актыўная зона рэактара, будынак 4-га энергаблока часткова абрынуўся.

Аварыя расцэньваецца як найбуйнейшая не толькі па колькасці загінуўшых і пацярпелых ад яе наступстваў людзей, але і па эканамічнай шкодзе. У сілу метэаралагічных умоў на тэрыторыю Беларусі выпала каля 70 % радыёактыўных рэчываў, ад радыёактыўнага забруджвання пацярпела больш за  23% тэрыторыі краіны. У небяспечнай для здароўя людзей зоне апынулася 3600 населеных пунктаў, у тым ліку 27 гарадоў з насельніцтвам каля 2,5 млн. чалавек, 264 тысячы гектараў зямель прыйшлося надоўга выключыць з сельскагаспадарчага абароту.

Стала традыцыяй ў гэтыя дні праводзіць міжнародную акцыю “Чарнобыльская свяча”, да якой  далучыліся нашы навучэнцы і педагогі. Сення ў каледжы адбылося мерапрыемства, прысвечанае 33 гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Група 10 С-Зв разам з майстрам  вытворчага навучання Саўчык Г.Я. падрыхтавала літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную  аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сайт президента Республики Беларусь Сайт Министерства образования Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт НЦПИ Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт Областного исполнительного комитета