УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"ГРОДНЕНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ЭЛЕКТРОТЕХНИЧЕСКИЙ КОЛЛЕДЖ
ИМЕНИ ИВАНА СЧАСТНОГО"

У сакавіку 2021 года прайшоў абласны конкурс буктрэйлераў “Чытаем беларускіх класікаў”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, Івана Мележа, 125-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Арганізатарамі конкурсу сталі галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі.

На конкурс былі прадстаўлены 72 буктрэйлеры з 19 раёнаў Гродзенскай вобласці, а таксама з 14 устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У конкурсе прыняла ўдзел творчая група каледжа у складзе: Коўчык Артур, навучэнец 1 ТЭЛ, Цыбульская А.М., выкладчык беларускай мовы і літаратуры, Рыжанкова С.С., бібліятэкар з буктрэйлерам па рамане Івана Мележа "Людзі на балоце".

Дадзены конкурс спрыяў папулярызацыі чытання твораў, кніг беларускіх класікаў сярод моладзі праз выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій. Глядзіце наш буктрэйлер і чытайце беларускіх класікаў.

Сайт президента Республики Беларусь Сайт Министерства образования Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт НЦПИ Республики Беларуси Детский правовой сайт Сайт Областного исполнительного комитета