УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"ГРОДНЕНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ЭЛЕКТРОТЕХНИЧЕСКИЙ КОЛЛЕДЖ
ИМЕНИ ИВАНА СЧАСТНОГО"

20 сакавіка 2019 года ў межах абласной акцыі “Чытаем разам” ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Карскага навучэнцы 40 С-Э групы разам з настаўнiцай беларускай мовы i лiтаратуры Цыбульскай Галінай Мікалаеўнай прынялi ўдзел у 12-ай па ліку сустрэчы, прысвечанай Народнаму паэту Беларусі, заслужанаму работніку культуры УССР, лаўрэату Дзяржаўных прэмій СССР, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Купалы Аркадзю Куляшову. 6 лютага бягучага года споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. 
Ганаровымі гасцямі імпрэзы сталі Куратчык Сняжана Віктараўна, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, і Мазайла Сяргей Генадзьевіч, дырэктар КУП “Тэлерадыёвяшчальны канал “Гродна Плюс”. 
Падчас мерапрыемства прысутныя ўзгадалі асноўныя факты біяграфіі вядомага творцы слова, чыталі цудоўныя вершы. Адзiн з iх, «На паўмiльярдным кiламетры», прачытаў Роберт Казлоўскi.

Сайт президента Республики Беларусь Сайт Министерства образования Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт НЦПИ Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт Областного исполнительного комитета