УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"ГРОДНЕНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ЭЛЕКТРОТЕХНИЧЕСКИЙ КОЛЛЕДЖ
ИМЕНИ ИВАНА СЧАСТНОГО"

“Гавары са мной па-беларуску!” - такую назву мела акцыя, якая прайшла ў каледжы 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы. На перапынках сакратар ПА ГА “БРСМ” А.Р.Вярышка і выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Л.П.Толкун прапаноўвалі ўсім папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, ўставіць прапушчанае слова ў беларускіх прыказках і прымаўках, прачытаць вершы на роднай мове, скласці фразеалагізмы з прапанаванымі словамі. За кожнае выкананае заданне ўдзельнікі акцыі атрымлівалі салодкія пачастунакі. Найбольш актыўнымі былі: Жданюк Аляксандр (46 Э група), Борыс Аляксей і Сіцко Аляксандр (40 С-Э група). 
Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы навучэнцаў, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. 
Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучацца да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадскасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць.

Сайт президента Республики Беларусь Сайт Министерства образования Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт НЦПИ Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт Областного исполнительного комитета