На працягу апошніх дваццаці гадоў 21 лютага ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЭСКА па ініцыятыве Бангладэш. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.
Сёння прэстыжна валодаць замежнымі мовамі: англійскай, нямецкай, кітайскай. А роднай, беларускай? Беларускую мову мы вывучаем у школе, каледжы, нядрэнна разумеем, але мала ёю карыстаемся і свабодна на ёй гаворым. Для большасці грамадзян нашай краіны пастаянным сродкам зносін з’яўляецца руская мова. На жаль, беларуская мова мала выкарыстоўваецца ў паўсядзённасці. Тым не меньш, эксперты лічаць, што беларуская мова сёння стала больш актыўна ўжывацца у сферы рэкламы, культуры, бізнесу, а таксама ў інтэрнэт-прасторы.
Увесь тыдзень мы буздем размаўляць па-беларуску. З 17 па 21 лютага ў каледжы адбудзецца шмат цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы.
ПЛАН
правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных
да Міжнароднага дня роднай мовы
(17-21 лютага 2020г.)
Дата |
Мерапрыемства |
Адказны |
Месца і час правядзення |
18.02.2020 |
Інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы
|
Куратары і майстры вучэбных груп |
Па кабінетах, 8.30 |
18.02.2020 |
Моўны турнір “Размаўляем па-беларуску” |
Чарняк А.М., група 9 С-Зв |
Каб. № 15, 15.15 |
21.02.2020 |
Акцыя ”Гаворым па-беларуску” |
Усе супрацоўнікі і навучэнцы каледжа |
Каледж, інтэнат, бібліятэка |
21.02.2020 |
Інтэлектуальная гульня па беларускай мове і літаратуры “Ці ведаеш ты…?” |
Талкун Л.П., Цыбульская Г.М. |
Фае 1-га паверха |
21.02.2020 |
Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы |
Цыбульская Г.М., супрацоўнікі і навучэнцы каледжа |
Каб № 44, 12.00-15.00 |
17-21. 02.2020 |
Інтэлектуальны тэст “Якіх беларускіх пісьменнікаў ты ведаеш?” |
Сягоднік А.С. |
Бібліятэка |
17-21. 02.2020 |
Кніжная выстава да Міжнароднага дня роднай мовы |
Сягоднік А.С. |
Бібліятэка |