18 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, у каледжы адбыўся традыцыйны “Моўны турнір”. У інтэлектуальным паядынку, арганізаваным выкладчыкам Чарняк А.М., сышліся каманды «Буслы» і «Зубры» (група 9 С- Зв).
Навучэнцы спаборнічалі ў пяці турах. Вучні называлі па-беларуску прапанаваныя на фотаздымках прадметы (кветкі, ягады, посуд), тлумачылі значэнне рэдкаўжывальных слоў, пазнавалі творы і іх аўтараў, працавалі з фразеалагізмамі. Магчымасць прадэманстраваць свае веды па беларускай мове і літаратуры была не толькі ў гульцоў, але і ў балельшчыкаў. Напружаная барацьба завяршылася перамогай каманды «Буслы» (капітан Ілья Салей).