УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"ГРОДНЕНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ЭЛЕКТРОТЕХНИЧЕСКИЙ КОЛЛЕДЖ
ИМЕНИ ИВАНА СЧАСТНОГО"

Сёння, 20 лютага 2018 года, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы і ў рамках правядзення тыдня сацыяльна-гуманітарных прадметаў у нашым каледжы на моўным турніры “Размаўляем па-беларуску” сышліся каманды 38 С-Э і 8 С-Зв груп. На інтэлектуальным паядынку, арганізаваным Чарняк Аксанай Мікалаеўнай, панавала атмасфера добразычлівасці, узаемаразумення і таварыскай падтрымкі. Навучэнцы спаборнічалі ў пяці турах. Магчымасць прадэманстраваць свае веды па беларускай мове і літаратуры, дапамагчы сваёй камандзе была і ў балельшчыкаў. Віншуем з заслужанай перамогай каманду “Бульбашы” 8 С-Зв групы! А падарункам для ўсіх удзельнікаў стаў добры настрой!

Сайт президента Республики Беларусь Сайт Министерства образования Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт НЦПИ Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт Областного исполнительного комитета