УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"ГРОДНЕНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ЭЛЕКТРОТЕХНИЧЕСКИЙ КОЛЛЕДЖ
ИМЕНИ ИВАНА СЧАСТНОГО"

Шэраг мерапрыемстваў прадметнага тыдня працягнуў моўны турнір “Размаўляем па-беларуску” ў 1 ТЭЛ групе.

У інтэлектуальным паядынку, арганізаваным выкладчыкам Чарняк А.М., сышліся каманды “Рухавікі” і “Гаспадары”. 

Навучэнцы спаборнічалі ў пяці турах.  Вучні тлумачылі значэнне рэдкаўжывальных слоў, называлі  па-беларуску прапанаваныя на фотаздымках прадметы, працягвалі творы і пазнавалі іх аўтараў, працавалі  з фразеалагізмамі.  

Магчымасць прадэманстраваць свае веды па беларускай мове і літататуры была не толькі ў гульцоў, але і ў балельшчыкаў. Напружаная барацьба завяршылася перамогай каманды “Гаспадары”  на чале з капітанам Пунжалем Даніілам. Усяго некалькі балаў саступілі  “Рухавікі”  з капітанам Тарабукіным Максімам.

Сайт президента Республики Беларусь Сайт Министерства образования Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт НЦПИ Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт Областного исполнительного комитета