16 красавіка ўрок беларускай літаратуры ў 1 ТЭЛ групе прайшоў у музеі М.Багдановіча.
Навучэнцы разам з выкладчыкам Чарняк А.М. наведалі тэматычную выставу “Гродзеншчына літаратурная”, дзе з цікавасцю пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам людзей, якія склалі гонар нашаму гораду. Гэта Ларыса Геніюш, Міхась Васілёк, Аляксей Карпюк, Васіль Быкаў.