Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з'яўляецца яе сімвалам і валодае афіцыйным статусам. Ён з'яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яго выкарыстанне ў рамках Статута ФПБ і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.
Адлюстраваныя на Сцягу словы «салідарнасць», «справядлівасць», «праца» сімвалізуюць адвечныя прынцыпы прафсаюзнага руху. Лаўровыя галіны з'яўляюцца сімвалам перамогі, славы, узнагароды. Сіні колер – колер надзеі, свабоды. Выбіраючы гэты колер, Федэрацыя прафсаюзаў падкрэслівае прыярытэт высокай духоўнасці, пажаданняў людзям працы захоўваць вернасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці і садзейнічаць іх умацаванню.
Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў вырабляецца ў адным экзэмпляры і знаходзіцца ў службовым кабінеце Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў. Па рашэнню Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Сцяг ФПБ можа выносіцца на з'езды ФПБ, пленумы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.
Для паўсюднага выкарыстання ў якасці галоўнага сімвала Федэрацыі прафсаюзаў прызначаецца спрошчаная копія Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў, якая ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру.
Яна з'яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яе выкарыстанне ў рамках Статута і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.
Эмблема выкарыстоўваецца ў рамках статутнай дзейнасці і можа размяшчацца на дакументах Федэрацыі прафсаюзаў, афіцыйных бланках органаў і арганізацый ФПБ, сцягах, вымпелах, значках, ручках, блакнотах, канвертах, візітных картках і ў іншых выпадках.
Изображения трубопровода, пламени и опор ЛЭП – традиционные символы сферы энергетики, газовой и топливной промышленности. Голубой, синий, белый – корпоративные цвета в символике этих отраслей. Зеленый цвет – цвет жизни, роста, развития Республики Беларусь, что немыслимо без эффективной работы энергетики, газовой и топливной промышленности страны.