21 лютага ў нашым каледжы згодна з рэкамендацыямі галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама быў праведзены Гродзенскі абласны дыктант з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і фарміравання пачуцця грамадзянскасці, патрыятызму. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы 12 ТЭЛ групы, выкладчыкі, майстры вытворчага навучання, прадстаўнікі адміністрацыі. Удзельнікі мелі магчымасць праверыць свае веды па беларускай мове, успомніць трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, адчуць асаблівую павагу да роднай мовы як культурна-грамадскай з’явы.