УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"ГРОДНЕНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ЭЛЕКТРОТЕХНИЧЕСКИЙ КОЛЛЕДЖ
ИМЕНИ ИВАНА СЧАСТНОГО"

У межах Тыдня роднай мовы ў нашым каледжы 20 лютага быў праведзены значны адукацыйны акт – Гродзенскі абласны дыктант. Галоўнай мэтай гэтага мерапрыемства з'яўлялася фарміраванне свядомага і глыбокага стаўлення да беларускай мовы як неад'емнай часткі і найважнейшай нацыянальнай культурнай каштоўнасці.

Невыпадкова тэкст дыктанта быў прысвечаны народнай артыстцы Беларусі Галіны Кліменцьеўны Макаравай. Такі выбар асабліва актуальны ў святле таго, што 2026 год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны, што падкрэслівае выдатны ўклад нашых суайчынніц у развіццё нацыянальнай культуры, мастацтва і ўсіх сфер жыцця.

Удзел у гэтым патрыятычным мерапрыемстве прынялі не толькі навучэнцы 15 ТЭЛ групы, якія прадэманстравалі свае веды роднай мовы, але і шырокае кола супрацоўнікаў каледжа. Сярод іх былі прадстаўнікі адміністрацыі каледжа, загадчыкі аддзяленняў, работнікі метадычнай службы, супрацоўнікі бібліятэкі, а таксама майстры і выкладчыкі. Такая ўсеагульная зацікаўленасць і актыўны ўдзел пацвярджаюць адзінства калектыву ў павазе і шанаванні беларускай мовы, а таксама імкненне да яе папулярызацыі і захавання.

×

    Новости учреждения

    Сайт президента Республики Беларусь Сайт Министерства образования Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт НЦПИ Республики Беларуси Детский правовой сайт Сайт Областного исполнительного комитета