22 лютага ў нашым каледжы прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных роднай мове. Першае месца журы прысудзіла Чушэлю Адаму, навучэнцу 9 ТЭС групы. Другое месца заняў Росілевіч Максім, які таксама вучыцца ў 9 ТЭС. А дыпломы ІІІ ступені падзялілі Фамін Максім (49 С-Э) і Макарскі Максім (9 ТЭС).
Дзякуем удзельнікам і віншуем пераможцаў!