Міжнародны дзень роднай мовы і пачатак тыдня сацыяльна-гуманітарных прадметаў

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"ГРОДНЕНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ЭЛЕКТРОТЕХНИЧЕСКИЙ КОЛЛЕДЖ
ИМЕНИ ИВАНА СЧАСТНОГО"

Сёння навучэнцаў і работнікаў каледжа сустракала мелодыя акустычнай гітары і песні на беларускай мове. Так пачаўся тыдзень сацыяльна-гуманітарных прадметаў і Міжнародны дзень роднай мовы. Яшчэ адной адзнакай свята сталі падрыхтаваныя аддзелам выхаваўчай работы стужкі з нацыянальным арнаментам, а таксама праведзена акцыя «Гавары са мной па-беларуску». 

Традыцыйным на тыдні сацыяльна-гуманітарных прадметаў стала правядзенне “Ярмаркі ведаў”. Пытаннямі актыўна “гандлявалі” Цыбульская Г.М. і Чарняк А.М. За правільны адказ вучні атрымлівалі талеры, якія можна абмяняць на адзнаку па беларускай мове і літаратуры. 

Урок беларускай літаратуры ў 8 ТЭЛ групе Чарняк А.М. правяла ў музеі М.Багдановіча. Навучэнцы мелі магчымасць у прамым сэнсе “дакрануцца да гісторыі”, на свае вочы ўбачыць умовы, у якіх гадаваўся будучы паэт, адчуць атмасферу таго часу.

Новости учреждения

Сайт президента Республики Беларусь Сайт Министерства образования Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт НЦПИ Республики Беларуси Детский правовой сайт Сайт Областного исполнительного комитета