Традыцыйны для нашага каледжа моўны турнір “Размаўляем па-беларуску”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і, галоўнае, юбілея нашай ўстановы адукацыі, у гэты раз быў праведзены ў нязвыклым фармаце.
На інтэлектуальным рынгу сустрэліся каманды навучэнцаў “Васількі” і выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання “Дзьмухаўцы”. Гульцы азартна рашалі прапанаваныя Чарняк А.М. разнастайныя заданні пры актыўнай дапамозе балельшчыкаў. У няпростай барацьбе перамог вопыт: лідарамі сталі “Дзьмухаўцы”. Але салодкія прызы атрымалі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства.