18 лютага 2021г. ў каледжы навучэнцы 1 курса гулялі ў квіз «Ведаю пра Гродна ўсё!».
Квіз (ад англ. quiz – віктарына) – новы фармат інтэлектуальнага вольнага часу, камандная інтэлектуальна-забаўляльная гульня. Ён праходзіў у 4 этапа, спаборнічалі 4 каманды, якія дэманстравалі логіку, кемлівасць і эрудыцыю.
Задача 1-га раунда – адгадаць лічбы і даты, якія датычацца Гродна. 2-гі раўнд запрашаў каманды па партрэце і гістарычнай даведцы здагадацца пра знакамітых жыхароў нашага горада, гістарчнных дзеячоў. 3-ці раўнд – музычны. Удзельнікам дэманстравался відэанарэзка з 7-мі кароткіх эпізодаў , па якіх трэба было адгадаць слова, выканаўцў, фільм, групу, рэч ці ж проста назвў твора і яго аўтара. Задача 4-га раўнда – пазнаць архітэкіурныя помнікі нашага горада. Пераможцам стала група 5 ТЭЛ.