У рамках прадметнага тыдня і напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы Чарняк А.М. правяла пазакласнае мерапрыемства "Грані роднай мовы". Каманды "Брыгада" і "Джэнтльмены" 59 С-Э групы спаборнічалі ў веданні беларускай мовы, народных святаў, нацыянальнай кухні. Інтэлектуальнае змаганне атрымалася пазнавальным, вясёлым і займальным. З невялікім адрывам перамагла "Брыгада" на чале з капітанам Лісам Цімурам.