Тыдзень роднай мовы

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"ГРОДНЕНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ЭЛЕКТРОТЕХНИЧЕСКИЙ КОЛЛЕДЖ
ИМЕНИ ИВАНА СЧАСТНОГО"

Тыдзень роднай мовы пачаўся ўрачыстым адкрыццём у фае каледжа. Навучэнцы і выкладчыкі ў нацыянальных строях віталі ўсіх са святам, уручалі праграму мерапрыемстваў і дарылі добрыя пажаданні. 

Шэраг мерапрыемстваў, працягнулі экскурсіі ў музей Максіма Багдановіча. Навучэнцы 14 С-Зв і 46 С-Э груп разам з выкладчыкам Чарняк А.М. наведалі дом-музей паэта. Многія ўпершыню ўбачылі мемарыяльныя пакоі, уласныя рэчы (фотарамку і срэбраную лыжачку для гарбаты), пазнаёміліся з цікавымі фактамі жыцця і творчасці Максіма Багдановіча.
А нашы выкладчыкі Цыбульская Г.М. і Бобікава С.А. правялі ў 51Э групе бінарны ўрок па беларускай і рускай мовам.Тэма ўрока: «Правапіс мяккага знака і апострафа», «Правописание мягкого и твердого знака».Урок складаўся з тэарэтычнай і практычнай частак. Вучні актыўна працавалі. Заключны этап урока (рэфлексія) прайшоў у незвычайнай форме пад назвай ”Знайсці і абясшкодзіць”.

Сайт президента Республики Беларусь Сайт Министерства образования Республики Беларуси Сайт Областного исполнительного комитета Сайт НЦПИ Республики Беларуси Детский правовой сайт Сайт Областного исполнительного комитета