
24-га лістапада тыдзень цыклавой камісіі выкладчыкаў сацыяльна-гуманітарных вучэбных прадметаў пачаўся пазакласным мерапрыемствам, падрыхтаваным Чарняк А.М. На інтэлектуальнай гульні па беларускай мове і літаратуры сустрэліся каманды 16 ТЭЛ групы "Вожыкі" і "Вавёркі". Вынікам напружанай барацьбы стала перамога...дружбы. А лепшай узнагародай для гульцоў, акрамя салодкіх прызоў, сталі яркія эмоцыі і новыя веды.










